Удзельнікі ВАВ змогуць тры дні размаўляць па тэлефоне бясплатна

29.04.2011 12:31
Архив Редакция

Дзяржаўнае прадпрыемства "Белтэлекам" у сувязі з Днём Перамогі прадставіць удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны права бясплатна тэлефанаваць па стацыянарнай тэлефоннай сетцы. Акцыя пачнецца ў апоўначы 7 траўня і скончыцца апоўначы 10 траўня. Яна распаўсюджваецца на міжгароднія і міжнародныя размовы.

Бясплатныя міжгароднія размовы ўнутры краіны будуць прадстаўляцца аўтаматычна альбо пры дапамозе тэлефаніста з хатніх тэлефонаў, абанентамі якіх з’яўляюцца ўдзельнікі вайны. Іх таксама можна замовіць праз тэлефаніста ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Для абанентаў Берасцейскай, Віцебскай Мінскай і Магілёўскай абласцей будзе дзейнічаць нумар 8-18, а для тых, хто жыве ў Гомельскай і Гарадзенскай абласцях — нумар 8-13. Святочная прапанова не дзейнічае для мясцовых тэлефонных размоў, пры выхадзе на мабільныя нумары, пры доступе ў інтэрнэт і карыстанні платнымі даведачна-інфармацыйнымі службамі.

Міжнародныя бясплатныя тэлефонныя размовы будуць прадстаўляцца ўдзельнікам ВАВ пры дапамозе сэрвісных тэлефонных карт наміналам 16 тыс. тарыфных адзінак. Службы продажаў «Белтэлекам» будуць рассылаць сэрвісныя тэлефонныя карты па адрасах ўсіх удзельнікаў вайны, паведамляе БелТА.

Бясплатныя размовы з хатніх тэлефонаў прадстаўляюцца Героям Савецкага Саюза, поўным кавалерам ордэна Славы, інвалідам і ўдзельнікам ВАВ, асобам, якія ўдзельнічалі ў складзе спецфармаванняў у размініраванні тэрыторый і аб’ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах, асобам, узнагароджаным ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу і бездакорную воінскую службу ў тыле ў гады Вялікай Айчыннай вайны, асобам, якія працавалі на аб’ектах супрацьпаветранай абароны, мясцовай супрацьпаветранай абароны, на будаўніцтве абарончых збудаванняў, марскіх баз, аэрадромаў і іншых ваенных аб’ектах у межах тылавых граніцаў дзейных франтоў, на прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог, членам экіпажаў судоў транспартнага флоту, інтэрнаваных у пачатку Вялікай Айчыннай вайны ў партах іншых краін, асобам, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаны медалём «За абарону Ленінграда», і асобам, узнагароджаным знакам «Жыхару блакаднага Ленінграда», інвалідам з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў перыяд Вялікай Айчыннай вайны або з наступствамі ваенных дзеянняў, якія дасягнулі 60 гадоў (мужчыны), 55 гадоў (жанчыны).

Дадатковую інфармацыю аб акцыі можна атрымаць па тэлефонах 153, 130 і 176 (для арганізацыі бясплатных міжнародных размоў у перыяд акцыі).

Как вам новость?
Головоломки