Удзельнікі "Зялёнага суботніка" дапамаглі музею народнай архітэктуры і побыту

21.06.2010 14:12
Архив Редакция

Добраахвотная акцыя ЗП "Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані" "Зялёны суботнiк. Скарбнiца добрых спраў" прайшла 19 чэрвеня 2010 года ў Беларускім дзяржаўным музеі народнай архітэктуры і побыту. Вынікам суботніка стала дапамогу музею ў рамонце і аднаўленні помнікаў даўніны.

У акцыі «Зялёны суботнiк. Скарбнiца добрых спраў» прынялі ўдзел каля 130 чалавек — супрацоўнікі ЗП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані» са сваімі сем’ямі і сябрамі. Таксама да ініцыятывы далучыліся добраахвотнікі з ліку дзелавых партнёраў кампаніі і прадстаўнікоў СМІ.

Вынікам акцыі стала аднаўленне элементаў экспазіцыйнага сектара «Цэнтральная Беларусь». Пад кіраўніцтвам куратараў з ліку работнікаў музея ўдзельнікі «Зялёнага суботніка» адрамантавалі старыя драўляныя платы вакол помнікаў архітэктуры канца XIX-пачатку XX стагоддзяў, а таксама дапамаглі супрацоўнікам музею ў выкананні тэрміновых сезонных працаў: абкопцы экспанатаў і выдаленні пустазелля. Выкананню намечаных работ не перашкодзіла нават неспрыяльнае надвор’е.

«Мы ўдзячныя супрацоўнікам ЗП «Брытыш-Амерыкан Табака Трэйдзінг Компані» за добраахвотную дапамогу. Дзякуючы іх намаганням экспазіцыя «Цэнтральная Беларусь» ўсяго за некалькі гадзін літаральна перамянілася, стала больш акуратнай і дагледжанай. Правядзенне суботніка аказалася вельмі своечасовым: бо каб падтрымліваць гэтыя ўнікальныя будынкі у годным стане, мы маем патрэбу не толькі ў сродках, але і ў людзях, гатовых дапамагчы», — адзначыла дырэктарка Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту Святлана Лакотка.

Дадатковым унёскам кампаніі ў дапамогу Беларускаму дзяржаўнаму музею народнай архітэктуры і побыту ў рамках добраахвотнай ініцыятывы «Зялёны суботнік» сталася вылучэнне спонсарскай дапамогі ў памеры васьмі мільёнаў рублёў. Частка гэтых сродкаў пайшла на набыццё неабходных матэрыялаў і інструментаў для выканання працаў, якія па завяршэнні суботніка былі перададзеныя музею.

Как вам новость?
Головоломки