Удзельнікаў акцыі пратэсту ў Брузгах не выпусцяць з Беларусі

13.06.2011 15:39
Архив Редакция

Удзельнікам акцыі пратэсту ў пункце пропуску "Брузгі" на польскай мяжы не толькі прыцягнуць да адміністрацыйнай адказнасці, але і не будуць выпускаць з Беларусі. Прэс-сакратар Дзяржаўнага пагранічнага камітэту Аляксандр Цішчанка заявіў, што выезд за мяжу будзе абмежаваны ўсім, "хто будзе перашкаджаць нармальнай працы пунктаў пропуску, замінаць транзітнаму руху на мяжы".

Аляксандр Цішчанка распавёў, што ўдзельнікі несанкцыянаванай акцыі пратэсту ў «Брузгах» 12 чэрвеня з’яўляюцца актыўнымі бізнэсоўцамі-чаўнакамі, якія незаконна ўвозяць і вывозяць тавары. Паводле яго слоў, 60% такіх людзей афіцыйна нідзе не працуюць, але пры гэтым маюць па некалькі добрых аўтамабіляў, камфартабельныя катэджы, і назваць іх беднымі немагчыма, перадае БелТА.

У якасці прыкладу Аляксандр Цішчанка прывёў сямейную пару, якая за суткі (11 чэрвеня) 15 разоў перасекла беларуска-польскую мяжу праз пункт пропуску «Брузгі» на пяці розных аўтамабілях.

ДПК: пасля ўводу абмежаванняў на ўвоз паліва і тавараў паток тых, хто выязджае з Беларусі скараціўся на 30-40%

У цэлым жа, па словах прэс-сакратара ДПК, пасля ўступлення ў сілу пастановы Савета міністраў аб абмежаванні вывазу паліва і некаторых тавараў колькасць грамадзян, што выязджаюць з Беларусі, прыкметна скарацілася. Так, на польскай і літоўскай паток іх паток знізіўся на 30-40%.

Аляксандр Цішчанка паведаміў, што Дзяржпагранкамітэт працуе ў цесным супрацоўніцтве з КДБ, МУС і мытнымі органамі, і запэўніў, што праваахоўнікі будуць не толькі спыняць спробы незаконнага правозу тавараў праз пункты пропуску, але і ўзмоцняць кантроль на «зялёнай» мяжы.

На думку прадстаўніка ДПК, калі ў цяперашніх умовах не абмяжоўваць вываз паліва і вызначаных тавараў з Беларусі, то на ўнутраным рынку краіны давядзецца падняць кошты. Гэта, у сваю чаргу, негатыўна адаб’ецца на ўсіх беларусах. «Насельніцтва не павінна пакутаваць праз невялікую колькасць чаўнакоў», — падкрэсліў Аляксандр Цішчанка.

Больш за тое, па словах прэс-сакратара камітэту, з-за чаўнакоў на мяжы перыядычна ствараюцца чэргі, якія перашкаджаюць звычайным грамадзянам, якія выязджаюць на адпачынак або ў камандзіроўку.

ДПК: Літва можа ўвесці аналагічныя з Беларуссю абмежаванні на вываз паліва

Аляксандр Цішчанка падкрэсліў, што чаўнакі наносяць страты не толькі эканоміцы Беларусі, але эканомікам суседніх краін, у прыватнасці, Польшчы і Літвы. Таму, прымаючы абмежавальныя меры, Беларусь робіць гэта ва ўнісон з суседнімі дзяржавамі. Па словах Аляксандра Цішчанкі, улады Літвы разглядаюць магчымасць абмежавання вывазу паліва на аўтамабілях і плануе дазволіць выезд на машынах не часцей за пяць разоў на месяц, тады як у Беларусі ўведзена абмежаванне не часцей як шэсць разоў на месяц.

Как вам новость?
Головоломки