Удзельнікам акцыі "Стоп бензін" выпісалі буйныя штрафы

08.06.2011 15:20
Архив Редакция

Суд Цэнтральнага раёна Мінску 8 чэрвеня пачаў разгляд адміністрацыйных спраў удзельнікаў акцыі пратэсту "Стоп бензін", якую мінскія аўтамабілісты арганізавалі напярэдадні. Некалькіх затрыманых суд прысудзіў да буйных штрафаў — да 700 тыс. рублёў.

Так, удзельніцу акцыі Алесю Макась суд аштрафаваў на 525 тыс. рублёў. Дзяўчыну затрымалі каля 20:30 на праспекце Незалежнасці каля парка Янкі Купалы за тое, што стаяла з плакатам «Стоп бензін», паведамілі ў праваабарончым цэнтры «Вясна».

Пры затрыманні за Алесю Макась паспрабаваў заступіцца актывіст Аб’яднанай грамадзянскай партыі Зміцер Кавалгін. Яго таксама затрымалі супрацоўнікі міліцыі і даставілі ў Цэнтральны РУУС Мінску. Маладога чалавека суд аштрафаваў на 700 тыс. рублёў.

Між тым баец спецназа Раман Шарбецкі, які праводзіў затрыманне Змітра Кавалгіна, будучы сведкам на судзе, заявіў, што затрыманага не пазнае.

Як перадаваў Тэлеграф, пасля чарговага павышэння цэнаў на аўтамабільнае паліва 7 чэрвеня на праспекце Незалежнасці Мінску беларускія аўтамабілісты правялі акцыю пратэсту «Стоп бензін». На праспекце назбіраліся сотні аўтамабіляў. Яны на нізкай хуткасці, з уключанымі аварыйнымі сігналамі і падаючы гукавыя сігналы, рухаліся па праспекце, telegraf.byрух для астатняга транспарту. Час ад часу ўдзельнікі акцыі спыняліся, адкрывалі капоты і імітавалі паломку аўтамабіля.

Как вам новость?
Головоломки