Удзельнікам параду 3 ліпеня раздадуць нашатыр

15.06.2011 12:46
Архив Редакция

У Беларусі ідзе падрыхтоўка да ваеннага парада на Дзень Незалежнасці 3 ліпеня. Першымі на парадзе з барабанамі пройдуць 64 выхаванцы Мінскай сувораўскай ваеннай вучэльні, якія пачалі трэніроўкі яшчэ ў лютым. 3 ліпеня сувораўцам раздадуць прасякнутыя нашатырным спіртам бінты, якія падкладваюць у пальчатку, каб у выпадку спякоты не страціць прытомнасць.

Як паведамляў Тэлеграф, у парадзе возьмуць удзел таксама курсанты Ваеннай акадэміі Рэспублікі Беларусь, ваенна-тэхнічнага факультэта БНТУ, ваеннаслужачыя 120-й гвардзейскай асобнай механізаванай брыгады, 85-й і 86-й брыгад сувязі, 38-й і 103-й асобных мабільных брыгад, транспартных войскаў, зводнай роты ганаровай варты, а таксама зводны аркестр Узброеных Сіл.

Перад гледачамі пройдзе тэхніка перыяду Вялікай Айчыннай вайны, асноўныя ўзоры ўзбраення і ваеннай тэхнікі Узброеных Сіл Беларусі, а ў небе над Мінскам можна будзе ўбачыць авіяцыйную тэхніку ваенна-паветраных сіл і войскаў супрацьпаветранай абароны.

У сувязі з гэтым Рух «За Свабоду» заклікала ўлады «адмяніць пампезны ваенны парад ў гэты нялёгкі для краіны і яе грамадзян час». «Дзяржава у каго толькі можна просіць крэдытаў, не аддаўшы яшчэ мільярды даляраў папярэдніх пазык, узровень жыцця беларусаў імкліва падае, а ўлады недарэчна наладжваюць дарагое мерапрыемства», — адзначылі ў арганізацыі.

Па матэрыялах Белтэлерадыёкампаніі

Как вам новость?
Головоломки