Уклады беларусаў у банках перавысілі 6,8 млрд. даляраў

09.07.2010 10:56
Архив Редакция

Рублёвыя і замвалютныя ўклады насельніцтва Беларусі за першае паўгоддзе гэтага года павялічыліся больш чым на 2,5 трлн. рублёў (0,8 млн. даляраў), або на 14%. На пачатак ліпеня яны перавысілі 20,7 млн. рублёў (6,8 млрд. даляраў), паведамілі ў Нацыянальным банку Беларусі.

Уклады ў нацыянальнай валюце за мінулыя паўгады вызраслі на 2,15 трлн. рублёў (0,7 млн. даляраў), або амаль на 27%, і склалі больш як 10,0 трлн. рублёў (3,3 млн. даляраў). Дэпазіты ў замежнай валюце зменшыліся на 51 млн. даляраў, або на 1,4%, і на першага ліпеня склалі 3,49 млн. даляраў. Пры гэтым за чэрвень яны ўзраслі на 30,5 млн. даляраў, або на 0,9%, а ўклады ў нацыянальнай валюце за мінулы месяц павялічыліся амаль на 504 млрд. рублёў (167 млн. даляраў), або на 5,2%.

Нацбанк і ў далейшым мае намер праводзіць «ўзважаную працэнтную палітыку, накіраваную на забеспячэнне прыбытковасці ашчаджэнняў і пашырэнне даступнасці крэдытных рэсурсаў». Пры гэтым працэнтныя стаўкі па рублёвых укладах па-ранейшаму перавышаюць як узровень інфляцыі, так і прыбытковасць ашчаджэнняў у замежнай валюце. Па гэтай прычыне яны застаюцца прывабнымі для насельніцтва, заявілі ў НББ.

Акрамя ўсяго іншага, паводле дзейнага ў рэспубліцы заканадаўства прыбыткі фізічных асобаў ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскіх ўкладах не абкладаюцца падаткамі, дадалі ў Нацбанку.

Как вам новость?