Уклады насельніцтва ў банках Беларусі выраслі на 23,8%

08.10.2010 09:45
Архив Редакция

Уклады насельніцтва Беларусі ў нацыянальнай і замежнай валюце за студзень-верасень 2010 года павялічыліся больш чым на 4,3 трлн. рублёў (1,4 млрд. даляраў), або на 23,8%, дасягнуўшы спачатку кастрычніка 22,5 трлн. рублёў (7,5 млрд. даляраў). Пры гэтым, уклады ў нацыянальнай валюце выраслі на 35,4% да 10,8 трлн. рублёў (3,6 млрд. даляраў), у замежнай — на 9% да 3,86 млрд. даляраў.

Толькі ў верасні дэпазіты насельніцтва павялічыліся ў нацыянальнай валюце амаль на 81,5 млрд. рублёў (27,1 млн. даляраў), у замежнай — на 179,7 млн. даляраў, паведамілі ў прэс-службе Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.

«Гэта сведчыць аб росце даверу насельніцтва да працэнтнай палітыкі, якая праводзіцца Нацыянальным банкам. Працэнтныя стаўкі па рублёвых укладах па-ранейшаму захоўваюць сваю прывабнасць і істотна перавышаюць як узровень інфляцыі, так і даходнасць зберажэнняў у замежнай валюце», — адзначылі ў Нацбанку.

Па словах прадстаўнікоў банка, ён мае намер і ў далейшым праводзіць узважаную працэнтную палітыку, накіраваную на забеспячэнне даходнасці зберажэнняў у нацыянальнай валюце і пашырэнне даступнасці крэдытных рэсурсаў. У Нацбанку таксама нагадалі, што, згодна з заканадаўствам, у Беларусі гарантуецца поўная захаванасць зберажэнняў насельніцтва ва ўсіх банках, акрамя таго, даходы фізічных асобаў ад размяшчэння грашовых сродкаў у банкаўскіх укладах не абкладаюцца падаткамі.

Тым не менш, як раней паведамляў Тэлеграф, кіраўніца Беларусбанка Надзея Ермакова заявіла, што апошнім часам беларусы здымаюць каля пяці-сямі мільярдаў рублёў (каля 3 млн. даляраў) у дзень па сістэме. У той жа час, па словах прадстаўніка Нацбанка Анатоля Драздова, адток рублёвых укладаў характэрны толькі для Беларусбанка і ў іншых банках рэспублікі такой тэндэнцыі не назіраецца.

Как вам новость?
Головоломки