Уклады насельніцтва ў банках выраслі на 25%

12.11.2010 11:30
Архив Редакция

Уклады беларускага насельніцтва ў рублях і замежнай валюце на пачатку лістапада склалі амаль 22,7 трлн. рублёў (каля 7,6 млрд. даляраў), павялічыўшыся за апошнія дзесяць месяцаў больш як на 4,5 трлн. рублёў (1,5 млрд. даляраў), або на 24,9%. Дэпазіты ў нацыянальнай валюце за мінулы перыяд  выраслі амаль на 2,6 трлн. рублёў (32,2 %), а ў замежнай — на 470 млн. даляраў (13,3 %).

Як стала вядома карэспандэту Тэлеграфа ў Нацыянальным банку Беларусі, з пачатку 2010 года Нацбанк праводзіць паслядоўную працэнтную палітыку, якая мае на мэце зніжэнне агульнага ўзроўню працэнтных ставак. На думку спецыялістаў, гэта спрыяе  стварэнню ўмоваў для эканамічнага росту і мадэрнізацыі вытворчасці, што дазволіць выйсці на якасны новы ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця краіны. Аднак у першую чаргу Нацбанк падтрымлівае на высокім дадатным ў рэальным выражэнні ўзроўні стаўкі ўкладаў у нацыянальнай валюце, каб забяспечыць іх абароненасць ад уплываў інфляцыі.

Так, прыбытак ад сродкаў, якія былі пакладзены грамадзянамі ў пачатку года на тэрміновы рублёвы дэпазіт, за студзень-верасень склаў 10 % гадавых у рэальным выражэнні. Дзякуючы чаму, прывабнасць рублёвых укладаў у параўнанні з дэпазітамі ў замежнай валюце павялічылася. У прыватнасці, перавышэнне ставак па тэрміновых рублёвых укладах у параўнанні з такімі ж у замежнай валюце склала ў верасні 8,8 %.

Как вам новость?
Головоломки