Украіна адмаўляецца ад антыдэмпінгу беларускіх тавараў

30.09.2010 16:07
Архив Редакция

Украіна адмаўляецца ад антыдэмпінгу ў дачыненні да беларускіх тавараў. "У антыдэмпінгавых расследаваннях мы сыходзім у бок, то бок пытанні, якія будуць узнікаць паміж прадпрыемствамі, лепш вырашаць за сталом перамоваў, чым весці антыдэмпінгавыя расследаванні", — сказаў 30 верасня першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Андрэй Клюеў.

Украінскі палітык падкрэсліў, што эканамічныя адносіны паміж дзвюма дзяржавамі развіваюцца даволі інтэнсіўна. «Ідзе нарошчванне гандлю паміж прадпрыемствамі, пайшла кааперацыя, актыўна працуем у сферах паліўна-энергетычнага комплексу, сельскай гаспадаркі, машынабудавання», перадае словы Андрэя Клюева БелТА.

Па ацэнцы віцэ-прэм’ера Украіны, у краін ёсць усе магчымасці выйсці ў 2010 годзе на таваразварот узроўню 2008 года, які тады склаў 4,9 млрд. даляраў. «Мы павінны паставіць сабе новую планку ў супрацоўніцтве — дасягнуць узроўню таваразвароту 4,9 млрд. даляраў, а ў наступным годзе перайсці гэтую планку», — сказаў Андрэй Клюеў.

Сідорскі: Беларусь гатовая вырабляць ва Украіне больш ліфтаў і трактароў

«Мы гатовы значна пашырыць вытворчасць трактароў і ліфтаў у Украіне і перайсці да іншай тэхнікі, якая сёння запатрабавана на ўкраінскім рынку», — заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі.

Кіраўнік урада канстатаваў, што тэмпы росту ВУП Беларусі ў 2010 годзе складаюць 106-107%, і прымаюцца ўсе меры, каб павялічыць гэты паказчык да 110% да ўзроўню 2009 года.

Пры гэтым прэм’ер-міністр падкрэсліў, што Беларусь зацікаўлена не толькі ў павелічэнні свайго экспарту, але і ў стварэнні прадпрыемстваў за межамі краіны. «Тыя прадпрыемствы, якія мы пабудавалі на тэрыторыі Украіны, мы будзем падтрымліваць з пункту гледжання іх тэхналагічнасці, лакалізацыі», — адзначыў Сяргей Сідорскі.

Раней паміж Беларуссю і Украінай узнікалі спрэчныя пытанні, у тым ліку па ўзаемных бар’ерах па асобных відах прадукцыі. Пасля было прынята рашэнне зняць прэтэнзіі. Па словах Сяргея Сідорскага, цяпер краіны могуць спакойна вырашаць ўсе гандлёва-эканамічныя пытанні. Пры гэтым вялікае значэнне для развіцця такога ўзаемадзеяння, лічыць прэм’ер-міністр Беларусі, мае праца міжурадавай беларуска-ўкраінскай змешанай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Как вам новость?
Головоломки