Ва Украіне на 9% знізіліся аптовыя кошты на сметанковае масла. У сувязі з гэтым краіна павялічыла імпартныя пастаўкі гэтай прадукцыі. Тым не менш, у апошні час імпарт масла з краін Заходняй Еўропы для Украіны стаў больш выгадным, чым з Беларусі, бо цэны на беларускую прадукцыю перавышаюць еўрапейскія.
Як растлумачыў дырэктар украінскага кансалтынгавага агенцтва «ИнфАгро» Васіль Вінтаняк, дастаткова высокія кошты на беларускае масла тлумачацца меншым аб’ёмам вырабленага ў 2010 годзе масла ў Беларусі і ўсталяваннем індыкатыўных коштаў на дадзеную прадукцыю, перадае ЛІГАБізнесІнформ.
Між тым, у ліпені-жніўні Украіна закупляла ў Беларусі па 700 тон масла на месяц. Па падліках спецыялістаў, у верасні аб’ём імпартных паставак можа вырасці да 1,5 тыс. тон.