Украіна гатова быць пасярэднікам паміж Беларуссю і Еўропай

15.02.2011 15:23
Архив Редакция

Украіна гатовая выступіць пасярэднікам паміж Еўрапейскім парламентам і Беларуссю. Пра гэта заявіў старшыня Вярхоўнай Рады Украіны Уладзімір Літвін у ходзе пасяджэння Міжпарламенцкай асамблеі Украіны і Польшчы.

Гаворачы аб праграме Еўрасаюза «Усходняе партнёрства», Уладзімір Літвін адзначыў, што для Вярхоўнай Рады Украіны «вельмі важна, каб як мага хутчэй запрацавала парламенцкае супрацоўніцтва ў рамках гэтай праграмы», паведамляе ЛІГАБізнесІнформ.

«Разам з тым, разумеючы настрой перш за ўсё Еўрапарламенту ў плане ацэнкі выбараў — і парламенцкіх, і прэзідэнцкіх — у Беларусі, мы зрабілі прапанову адносна таго, што Украіна гатовая выступіць пасярэднікам у зносінах паміж Еўрапарламентам і Беларуссю», — сказаў Уладзімір Літвін.

Пры гэтым ён дадаў, што ўкраінскі бок разумее, што «шлях ізаляцыі, узмацненні па ізаляцыі — гэта самы просты шлях, які не дасць ніякіх вынікаў».

Старшыня Вярхоўнай Рады адзначыў таксама, што разлічвае на падтрымку дадзенай ініцыятывы Украіны.

Как вам новость?
Головоломки