Украіна гатовая дапамагчы Беларусі і ЕС наладзіць кантакты

21.06.2011 12:44
Архив Редакция

Украіна гатовая дапамагчы Беларусі і Еўрапейскаму саюзу наладзіць кантакты, "пераконваючы Беларусь у неабходнасці вяртання на шлях дэмакратыі". Пра гэта 20 чэрвеня, выступаючы на пасяджэнні Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў Страсбургу, заявіў міністр замежных спраў Украіны Канстанцін Грышчанка.

Канстанцін Грышчанка адзначыў у сваім выступе, што пазіцыі Камітэта міністраў і Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы ў пытанні супрацоўніцтва з Беларуссю супадаюць.

«Абодва органы надаюць асаблівую ўвагу падтрымцы грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, а таксама згаджаюцца з неабходнасцю падтрымкі працэсу збліжэння Беларусі і Рады Еўропы», — адзначылі ў МЗС Украіны.

Пры гэтым міністр замежных спраў Украіны адзначыў, што дадзенае збліжэнне магчыма толькі пры ўмове «выканання еўрапейскіх каштоўнасцяў і прынцыпаў».

«Першым крытэрам павінна стаць вызваленне беларускімі ўладамі асоб, затрыманых падчас падзей у снежні 2010 года», — лічыць кіраўнік украінскага МЗС.

Как вам новость?
Головоломки