Украіна гатовая падпісаць пагадненне аб транзіце нафты да канца тыдня

08.07.2010 10:59
Архив Редакция

Беларусь і Украіна да канца гэтага тыдня плануюць падпісаць міжурадавае пагадненне аб супрацоўніцтве ў сферы транспарціроўкі нафты праз тэрыторыю Украіны ў Беларусь, паведамілі ў міністэрстве паліва і энергетыкі Украіны.

Дадзенае пагадненне дазволіць павялічыць аб’ёмы транспарціроўкі нафты па тэрыторыі Украіны трубаправодным і чыгуначным транспартам, перадае «Інтэрфакс-Украіна».

Па дадзеных украінскага мінпалэнерга, Украіна мае тэхнічныя магчымасці для прыёму нафты ў чарнаморскіх партах краіны, яе перавалкі і далейшай транспарціроўкі ў Беларусь у адпаведнасці з прапанаванымі беларускім бокам аб’ёмамі — да чатырох мільёнаў тон нафты ў перыяд з першага траўня 2010 па красавік 2011. У далейшым аб’ёмы транспарціроўкі нафты плануецца павялічыць да дзесяці мільёнаў тон на год.

«Падпісанне пагаднення будзе спрыяць рэалізацыі агульных інтарэсаў дзвюх дзяржаў па развіцці ўзаемавыгаднага супрацоўніцтва ў нафтавай галіне», — адзначае мінпалэнерга Украіны.

Как вам новость?
Головоломки