Украіна гатовая пастаўляць газ у Еўропу замест Беларусі

21.06.2010 14:03
Архив Редакция

Украінскі бок гатовы павялічыць транзіт расійскага газу ў Еўропу з-за магчымых праблемаў з яго пастаўкамі праз Беларусь. Як паведаміла крыніца ва ўкраінскім ўрадзе, кампанія "Укртрансгаз" 17 чэрвеня атрымала запыт на адпрацоўку альтэрнатыўных варыянтаў паставак газу даччынай кампаніі расійскай кампаніі "Газпром экспарт".

«Украінская газатранспартная сістэма гатовая прыняць дадатковы газ, але ён пакуль не падаецца праз нязначнае скарачэння паставак у Беларусь», — паведаміла крыніца, перадае РБК.

Украінскі бок чакае, што скарачэнне паставак газу праз Беларусь складзе мінімум шэсць мільёнаў кубаметраў у суткі. Па гэтай прычыне «Укртрансгаз» будзе праводзіць аператыўныя нарады па сітуацыі з транзітам газу кожныя дзве гадзіны, адзначыла крыніца.

ЕС спадзяецца на хуткае вырашэнне газавай спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй

Часовы павераны ў справах прадстаўніцтва Еўрасаюза ў Беларусі Жан-Эрык Хольцапфэль 21 чэрвеня заявіў, што ЕС спадзяецца на хуткае вырашэнне пытання з пастаўкамі расійскага газу ў Беларусь. «Мы спадзяемся, што рашэнне газавай спрэчкі паміж Беларуссю і Расіяй будзе знойдзена вельмі хутка. Гэта пакуль усё, што мы можам сказаць у дадзены момант», — сказаў еўрапейскі дыпламат, перадае ПРАЙМ-ТАСС.

Жан-Эрык Хольцапфэль таксама не выключае магчымасці правядзення кансультацый прадстаўнікоў Еўракамісіі з Беларуссю і Расеяй датычна транзіту расійскага газу ў Еўропу. Па словах часовага паверанага, гэта магчыма ў тым выпадку, калі сітуацыя ў бліжэйшы час будзе пагаршацца.

«Магчыма, што мы будзем вымушаныя абмяркоўваць гэтае пытанне, бо пытанне транзіту з’яўляецца вельмі важным. Мы спадзяемся, што Расіі і Беларусі ўдасца знайсці ўзважанае рашэнне ў наяўнай сітуацыі», — сказаў Жан-Эрык Хольцапфэль.

Как вам новость?
Головоломки