Украіна гатовая пастаўляць венесуэльскую нафту ў Беларусь

25.03.2010 09:04
Архив Редакция

Украіна зацікаўлена ў пастаўках венесуэльскай нафты ў Беларусь. Такую заяву зрабіў надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы. "Удзел Украіны ў дастаўцы венесуэльскай нафты ў Беларусь стане прадметам перамоў хуткім часам працоўных груп", — адзначыў дыпламат.

Па словах Ігара Ліхавага, пры рэалізацыі гэтага праекта можа быць скарыстаны нафтаправод Адэса — Броды ў аверсным рэжыме, які ўжо быў апрабаваны ў аверсным рэжыме. «Праект «Адэса-Броды», удзел у ім міжнароднай трубаправоднай кампаніі «Сарматыя» («Укртранснафта» і польская кампанія PERN Przyjazn) не запатрабуе ніякіх грашовых уліванняў», — мяркуе амбасадар.

Ігар Ліхавы звярнуў увагу на тое, што пры транспартаванні нафты ў Беларусі могуць выкарыстоўвацца чыгуначныя шляхі, дзе магчымыя тарыфныя льготы, паведамляе БелТА.

Дыпламат таксама падкрэсліў, што венесуэльская нафта можа быць скарыстана для перапрацоўкі Беларуссю і на ўкраінскіх нафтаперапрацоўчых заводах, якія ў наш час не загружаны. Па меркаванні Ігара Ліхавага, гэта можа стаць яшчэ адным праектам паміж Беларуссю і Ўкраінай.

Надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Украіны ў Беларусі падкрэсліў, што «дыверсіфікацыя закупак нафты Беларуссю — гэта не абавязкова адмоўны адказ сталаму партнёру, бо ў наш час дыверсіфікацыя паставак нафты — актуальная тэма, і яна вырашаецца».

Ліхавы: Януковіч прыедзе ў Беларусь хуткім часам

Амбасадар адзначыў, што візіт прэзідэнта Украіны Віктара Януковіча ў Беларусь адбудзецца хуткім часам, і гэта стане адным з першых яго візітаў на гэтай пасадзе.

«Падчас візіту плануецца абмеркаваць пытанні аднаўлення аб’ёму таваразвароту паміж Беларуссю і Украінай да ўзроўню 2008 года, калі гэты паказчык склаў пяць мільярдаў даляраў. Таксама вырашана абмеркаваць пытанні стварэння базы для сумесных прадпрыемстваў, рэалізацыі энергетычных праектаў, развіцці транспартных камунікацый», — паведаміў Ігар Ліхавы.

Как вам новость?