Украіна гатовая за кошт доўгу знізіць тарыфы на транзіт для Беларусі

04.06.2010 11:08
Архив Редакция

Крыніца ў міністэрстве замежных спраў Украіны заявіла, што Кіеў гатовы вярнуць Беларусі толькі 50 млн. даляраў дзярждоўгу, які сфармаваўся ў пачатку 1990-х гадоў. Астатнюю запазычанасць Украіна прапануе кампенсаваць за кошт зніжэння тарыфаў на транзіт венесуэльскай нафты і электраэнергіі.

З праблемай ўрэгулявання гэтага доўгу звязваюць адмену сустрэчы прэзідэнтаў Беларусі і Украіны Аляксандра Лукашэнкі і Віктара Януковіча, якая планавалася 28 траўня 2010 года ў горадзе Батурына Чарнігаўскай вобласці, нагадвае Корреспондент.net са спасылкай на «Еўрапейскае радыё для Беларусі».Дырэктар дэпартаменту інфармацыйнай палітыкі МЗС Украіны Алег Валошын паведаміў, што ўкраінскі бок разлічваў, што беларускі лідар прывязе на гэтую сустрэчу грамату аб ратыфікацыі дамовы аб дзяржаўнай мяжы.»Для нас прынцыпова тое, каб працэс вызначэння межаў на мясцовасці пачаўся як мага хутчэй. У прынцыпе ўсе адпаведныя крокі для гэтага ўжо зробленыя. Справа за малым — за сустрэчай кіраўнікоў дзяржаў, на якой адбудзецца абмен ратыфікацыйнымі граматамі. Вось гэты фармальны крок яшчэ не зроблены. Хаця Украіна скончыла ўсе працэдуры яшчэ ў канцы 90-ых гадоў», — сказаў прадстаўнік ўкраінскага МЗС.Як вядома, у канцы 2009 года прэзідэнты Аляксандр Лукашэнка і Віктар Юшчанка дамовіліся, што ў абмен на спісанне доўгу Украіна паабяцала прадаваць Беларусі электраэнергію са зніжкай для рээкспарту ў Літву. Неўзабаве дамова аб дзяржмяжы паступіла ў беларускі парламент, у красавіку дакумент ратыфікавалі абедзве яго палаты, а 21 траўня яго падпісаў Лукашэнка. Бакам заставалася абмяняцца ратыфікацыйнымі граматамі, аднак Мінск адмовіўся праводзіць гэтую фармальную працэдуру.Застаецца няўзгодненай таксама сума не прызнаванага Украінай дзярждоўгу. У розныя перыяды на перамовах называліся розныя лічбы, да 226 млн. даляраў. У мінулым годзе крыніца «Коммерсанта-Украина» ў перамоўнай групе сцвярджаў, што прэзідэнты ўзгаднілі кампенсацыю ў памеры 50 млн. даляраў, аднак сёння гэтая дамоўленасць не дзейнічае.Беларуска-украінская дамова аб дзяржаўнай мяжы была падпісана ў 1997 годзе і ў той жа год ратыфікавана Украінай. Беларусь жа на працягу 13 гадоў блакавала яе ратыфікацыю. Мінск патрабаваў, каб спачатку Кіеў пагасіў доўг украінскіх гаспадарчых суб’ектаў перад Беларуссю, назапашаны да 1992 года. Кіеў са свайго боку адмаўляўся прызнаваць за сабой гэтую пазыку.

Как вам новость?
Головоломки