Украіна можа ўвесці пошліны на беларускі бензін

19.01.2011 11:13
Архив Редакция

Міністэрства энергетыкі Украіны выступіла з прапановай да ўрада ўвесці на паўтара месяцы загараджальную імпартную пошліну на светлыя нафтапрадукты (у тым ліку на бензін з Беларусі). Такім чынам мінэнерга хоча абараніць ўкраінскі рынак ад рэзка павелічэлага імпарту больш таннага маторнага паліва, растлумачыў кіраўнік дэпартаменту ведамства Канстанцін Барадзін.

Міністэрства прапануе ўраду ўсталяваць імпартныя пошліны ў памеры 130 еўра за тону бензіну і 80 еўра за тону дызельнага паліва незалежнасці ад краіны паходжання, перадаюць «Ведамасці«.

Канстанцін Барадзін адзначыў, што ўмовы Мытнага саюза дазваляюць нафтаперапрацоўчым заводам (НПЗ) Беларусі, Казахстана і Расіі атрымліваць нафту па больш нізкай цане, чым ўкраінскім прадпрыемствам. Такім чынам, НПЗ Украіны вымушаныя працаваць у страту, каб канкураваць з палівам з суседніх краінаў.

У сваю чаргу кіраўнік украінскага дывізіёну расійскай нафтавай кампаніі ТНК-ВР Дыдзье Казіміра 18 студзеня заявіў, што існыя ўмовы працы Лісічанскага НПЗ, што належыць кампаніі, прывялі да велізарных стратаў. Паводле яго слоў, гэтыя страты могуць спыніць працу прадпрыемства ўжо ў канцы I квартала 2011 года. «Каб не дапусціць гэтага, мы звярнуліся да ўраду з просьбай выраўнаваць ўмовы працы на рынку і ўвесці пошліны», — паведаміў Дыдзье Казіміра.

Прапанову ТНК-ВР падтрымаў і кіраўнік найбуйнейшага ўкраінскага Крамянчугскага НПЗ Павел Аўчарэнка. 18 студзеня ён заявіў, што пры захаванні цяперашніх умоў на ўнутраным рынку краіны доля ўкраінскіх вытворцаў паліва ўпадзе ніжэй за 50%. Па дадзеных міністэрства энергетыкі Украіны, у 2010 годзе доля імпартнага паліва на ўнутраным рынку краіны складала каля 45%.

Разам з тым, як раней перадаваў Тэлеграф, з 1 студзеня 2010 года ў Беларусь спыніліся пастаўкі ўкраінскага піва, бо беларускім імпарцёрам украінскага піва не выдалі ліцэнзіі на 2011 год. Згодна з пастановай Савета міністраў № 1860 ад 21 снежня 2010 года, ўкраінскае соладавае піва да 31 снежня 2012 года будзе ўвозіцца ў Беларусь па разавых ліцэнзіях, якія павінны выдаваць міністэрства гандлю па ўзгадненні з канцэрнам «Белдзяржхарчпрам». Для гэтага ўкраінскія вытворцы піва павінны ўзгадніць з Беларуссю мінімальныя цэны на імпартаванае піва і яго продаж не ніжэйшыя за гэтыя кошты. У канцэрне «Белдзяржхарчпрам» паведамілі, што імпарт піва з Украіны адновіцца пасля падпісання цэнавых пагадненняў.

Как вам новость?