Украіна не атрымлівала зваротаў Расіі аб транзіце газу ў абыход Беларусі

22.06.2010 17:20
Архив Редакция

Украінскі бок не атрымліваў зваротаў аб транзіце расійскага прыроднага газу праз тэрыторыю Украіны замест Беларусі і не вядзе на гэты конт ніякіх перамоваў. Пра гэта заявіў амбасадар Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны, каментуючы паведамленні аб тым, што Украіна гатовая забяспечыць дадатковы транзіт газу ў Еўропу ў аб'ёме 15-20 млрд. кубаметраў у сувязі з канфліктам паміж Расіяй і Беларуссю.

«Украінскія ўлады заявілі аб тэхнічнай магчымасці энергатранспартнай сістэмы Украіны ўзяць на сябе частку беларускага транзіту. Казаць аб тым, што Украіна пачне транспартаваць расійскі газ замест Беларусі, заўчасна», — адзначыў украінскі дыпламат, перадае БелаПАН.

Па словах Рамана Бязсмертнага, магутнасць ўкраінскай транзітнай сістэмы складае 120 млрд. кубоў газу. «Сёння яна запоўненая крыху больш, чым на 80 млрд. кубоў, таму спачатку неабходна абмеркаваць тэхнічныя магчымасці павелічэння аб’ёмаў транспартаванага газу», — сказаў украінскі пасол.

Как вам новость?