Украіна пагражае Беларусі чарговай "цукровай вайной"

19.08.2010 09:09
Архив Редакция

Украіна можа выключыць беларускі цукар са свабоднага гандлю, калі паўторацца выпадкі замены бураковага цукру на трысняговы. Міністэрства сельскай гаспадаркі Украіны праводзіць праверку цяперашніх паставак на адпаведнасць дасягнутых дамоўленасцяў. Пра гэта заявіў украінскі пасол у Беларусі Раман Бязсмертны.

Украінскі амбасадар адзначыў, што абмежавальныя меры — гэта санкцыі краін Сусветнага гандлёвага аб’яднання, нават калі Беларусь не ўваходзіць у гэтую арганізацыю, перадае БелаПАН.

Як паведамлялася раней, Беларусь абвясціла аб намеры скараціць імпарт украінскага і расійскага піва. На думку Рамана Бязсмертнага, квоты на пастаўкі піва з Украіны ў Беларусь — гэта «пытанне адносінаў паміж украінскімі экспарцёрамі і беларускім бокам, а не урадамі дзвюх краін».

Как вам новость?
Головоломки