Украіна пусціць нафту ў Беларусь па нафтаправодзе "Адэса — Броды"

12.10.2010 17:15
Архив Редакция

У лістападзе гэтага года Украіна плануе пусціць 80 тыс. тон венесуэльскай нафты на Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод па нафтаправодзе "Адэса — Броды". Як растлумачыў міністр паліва і энергетыкі Украіны Юры Бойка, гэта будзе спробны пуск. Міністр таксама падкрэсліў, што гаворка ідзе не аб замене чыгуначнага транзіту, а аб дадатку да яго.

Па словах Юрыя Бойкі, украінскі бок улічвае тую акалічнасць, што Беларусь плануе павялічыць аб’ёмы закупак венесуэльскай нафты, перадае РИА «Новости». Так, у гэтым годзе Беларусь плануе закупіць у Венесуэлы чатыры мільёны тон нафты, а ў наступным годзе — павялічыць закупкі да дзевяці мільёнаў тон.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у верасні гэтага года прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі на сустрэчы з першым віцэ-прэм’ер-міністрам Украіны Андрэем Клюевым запэўніў украінскі бок у тым, што ў 2011 годзе Беларусь забяспечыць пастаўку неабходнага аб’ёму нафты для запуску нафтаправода Адэса-Броды ў аверсным рэжыме.

На пасяджэнні Кабінета міністраў Украіны 29 верасня быў прыняты праект пагаднення паміж урадамі Беларусі і Украіны аб транспарціроўцы дзевяці мільёнаў тон венесуэльскай нафты для Беларусі ў 2011 годзе. Дзейны тарыф на транспарціроўку венесуэльскай нафты з Адэсы на беларускія НПЗ складае 0,27 даляра за дзесяць тон на 100 кіламетраў.

Как вам новость?