Украіна і Расія пачалі пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь

04.02.2011 12:37
Архив Редакция

Беларусь заключыла дамовы на імпарт электраэнергіі з Украіны і Расіі ў 2011 годзе. Аб гэтым паведаміў вядучы інжынер РУП "Аператыўна-дыспетчарскае ўпраўленне" ДВА "Белэнерга" Уладзімір Кардуба. Паводле яго слоў, першыя ў гэтым годзе паступленні электраэнергіі з Расіі і Украіны пачаліся сёння, 4 лютага, у поўнач. 

Гадавое спажыванне электраэнергіі ў Беларусі складае прыкладна 37 млрд.кВт.г. Беларуская энергасістэма вырабляе каля 34 млрд.кВт.гадз электраэнергіі на год, нагадаў Уладзімір Кардуба, перадае БелТА.

Летась імпарт электраэнергіі ў Беларусь за кошт павелічэння ўласнай выпрацоўкі знізіўся прыкладна да 2,97 млрд. кВт.г. і склаў 66,3% у адносінах да 2009 года. Пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь ажыццяўляліся пераважна з Украіны, а таксама ў невялікім аб’ёме з Расіі.

Пастаўкі электраэнергіі ў Беларусь, у прыватнасці ад ААТ «Інтэр РАТ ЕЭС», спыніліся год таму з-за рамонту ЛЭП.

Как вам новость?
Головоломки