Украіна раздумала прызнаваць доўг перад Беларуссю

18.08.2010 15:36
Архив Редакция

Пасол Украіны ў Беларусі Раман Бязсмертны заявіў, што Кіеў не прызнае існавання 134 млн. даляраў доўгу Украіны перад Беларуссю. "Беларусь звязвае пытанне доўгу, які ўтварыўся падчас распаду СССР, з пытаннем мяжы. Гэта асноўная перашкода для абмену ратыфікацыйнымі граматамі", — сказаў украінскі дыпламат.

Пры гэтым ён заявіў, што Украіна не мае намеру аплочваць доўг, які ёй прад’яўляе Мінск. «Украінскі бок не бачыць магчымасці адказваць за тое, чаго не існуе, і за прадпрыемствы, якія належалі былому СССР», — сказаў амбасадар і дадаў, што Беларусь і Украіна, тым не менш, працягваюць кансультацыі па гэтым пытанні, перадае Корреспондент.net.Нагадаем, у чэрвені Бязсмертны ў інтэрв’ю газеце «Зеркало недели» заяўляў, што Украіна згодная выплаціць Беларусі 134 млн. даляраў для таго, каб разблакаваць працэс ратыфікацыі ўкраінска-беларускай дамовы аб дзяржмяжы.У перыяд распаду СССР беларускія прадпрыемствы пастаўлялі прадукцыю ва Украіну, якая не была аплачаная. Мінск лічыць, што дадзены доўг абавязана аплаціць Украіна, а Кіеў лічыць, што дадзены доўг быў створаны ў перыяд СССР і аплаце не падлягае.Дамова аб дзяржаўнай мяжы была падпісана ў 1997 годзе і ў той жа год ратыфікавана Украінай. Беларусь жа на працягу 13 гадоў блакавала яе ратыфікацыю. Мінск патрабаваў, каб спачатку Кіеў пагасіў доўг украінскіх гаспадарчых суб’ектаў перад Беларуссю, назапашаны да 1992 года.

Как вам новость?
Головоломки