Украіна выступае за паглыбленне супрацоўніцтва з Беларуссю

15.04.2010 13:29
Архив Редакция

14 красавіка падчас сустрэчы з першым намеснікам прэм'ер-міністра Беларусі Ўладзімірам Сямашкам першы віцэ-прэм'ер-міністр Украіны Андрэй Клюеў заявіў, што яго краіна зацікаўлена ў паглыбленні супрацоўніцтва з Беларуссю ў машынабудаванні, энергетыцы, хімічнай прамысловасці, гандлі, транспарце, сельскай гаспадарцы.

Андрэй Клюеў заявіў пра наяўнасць шырокіх незадзейнічаных магчымасцяў для прамысловай кааперацыі ў беларуска-ўкраінскіх адносінах, паведамляе БЕЛТА.

Бакі абмеркавалі перспектывы здзяйснення ўзаемных лізінгавых паставак прадукцыі машынабудавання. У прыватнасці, прадстаўнікі Беларусі і Ўкраіны закранулі магчымасць выкарыстання прадукцыі ўкраінскага Новакраматорскага машынабудаўнічага заводу, які вырабляе металургічнае абсталяванне, у будаўніцтве металургічнага камбіната ў Беларусі.

Асобна бакі абмеркавалі перспектывы паглыблення прымежнага супрацоўніцтва. Яны таксама дасягнулі дамовы пра далейшыя крокі па актывізацыі двухбаковага супрацоўніцтва.

15 красавіка Ўладзімір Сямашка прыме ўдзел у 18-м паседжанні міжурадавай беларуска-ўкраінскай камісіі па пытаннях гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

Как вам новость?
Головоломки