Украіна ўвяла квоты на імпарт запалак з Беларусі

09.11.2010 15:26
Архив

Міжведамасная камісія па міжнародным гандлі Украіны прыняла рашэнне ўвесці на два гады кватаванне імпарту запалак замест спецыяльнай пошліны ў памеры 11,3%. Квота на імпарт запалак у першы год (па 5 лістапада 2011 года) ўстаноўлена на ўзроўні 10,2 тыс. тон і размеркавана наступным чынам: з Расіі - 7,3 тыс. тон, Беларусі - 2,6 тыс. тон, іншых краін - 0,3 тыс. тон.

На наступны год памер квоты прапарцыйна павялічаны на 5%, паведамляе газета цэнтральных органаў выканаўчай улады Украіны «Урядовый Кур’ер».

Пры гэтым кватаванне імпарту будзе ажыццяўляцца шляхам выдачы міністэрствам эканомікі спецыяльных ліцэнзій.

Раней Украіна ўвяла на тры гады спецыяльную пошліну на імпарт запалак ў памеры 11,3% незалежна ад краіны паходжання або імпарту.