Украіна хоча павысіць кошт электраэнергіі для Беларусі

20.09.2010 10:08
Архив Редакция

Улады Украіны прапаноўваюць павысіць тарыфы на экспартаваную ў Беларусь электраэнергію. Сваё рашэнне ўкраінскі бок тлумачыць зменамі ў эканамічных варунках, якія абумовілі рост выдаткаў пры выпрацоўцы электраэнергіі. Тарыфы на ўкраінскую электраэнергію могуць узрасці прыкладна на 10-15%.

У дадзены момант Беларусь і Украіна пачалі абмеркаванне новых умоваў паставак. Папярэднія кансультацыі адбыліся ў міністэрстве энергетыкі Беларусі. У выпадку істотнага падаражэння ўкраінскай электраэнергіі Беларусь будзе гатовая пераарыентавацца на пастаўкі з Расіі, паведамляе ПРАЙМ-ТАСС.
 
Як раней паведамляў Тэлеграф, Украіна ў студзені-жніўні 2010 года паставіла ў Беларусь 1,9 млрд. кВт/г электраэнергіі. Усяго, на яе прыпала 77,8% усёй экспартаванай ўкраінскай электраэнергіі.

Как вам новость?