Украінец чатыры гады рыў падкоп з Беларусі ў Польшчу

13.08.2010 17:08
Архив Редакция

Увечары 12 жніўня берасцейскія памежнікі ў 350 метрах ад беларуска-польскай мяжы затрымалі грамадзяніна Украіны. Мужчына рабіў падкоп, каб незаўважаным трапіць у Польшчу. Па дадзеных Дзяржаўнага памежнага ведамства Беларусі, 60-гадовы парушальнік на працягу чатырох гадоў кожныя паўгода спрабаваў такім чынам перасячы дзяржаўную мяжу.

Спецыфічная медыцынская даведка дапамагае мужчыну пазбягаць пакарання і занясення ў спіс неўязных. Праз паўгады, упэўнены памежнікі, няўрымслівы парушальнік зноў з’явіцца ў тутэйшых краях з рыдлёўкай у руках.

Украінскага пенсіянера аформілі як парушальніка мяжы, распавялі ў ДПК. Аднак прымаючы пад увагу неардынарнасць выпадку, замест ізалятара часовага ўтрымання яго адправілі ў медустанову. Пад наглядам лекараў ён будзе да таго часу, пакуль памежнікі не забяруць яго для перадачы ўкраінскім калегам.

Как вам новость?
Головоломки