Украінец спрабаваў незаконна выехаць з Беларусі на даху грузавіка

19.01.2011 12:28
Архив Редакция

Супрацоўнікі Гомельскай мытнай службы затрымалі 47-гадовага грамадзяніна Украіны, які з прычыны праблемаў з пашпартам вырашыў вярнуцца ва Украіну, узлезшы на дах грузавіка і схаваўшыся за спойлер.

Памежная група высветліла, што ва ўраджэнца Украіны ў пашпарце не было фатаграфіі па ўзросце, у выніку чаго ён не мог перасячы мытню, перадае сайт GomelBest.

З гэтай прычыну мужчына і падгаварыў жыхара Светлагорску, якія накіроўваўся ва Украіну, перавезці яго праз мяжу на даху фуры Volvo, дзе яго і знайшлі.

Как вам новость?