Украінскі браканьер "паляваў" на беларускіх памежнікаў

07.02.2011 12:43
Архив Редакция

Супрацоўнікі Гомельскай памежнай групы і міліцыі каля вёскі Яловая Лельчыцкага раёна недалёка ад мяжы з Украінай 4 лютага пераследвалі траіх ўкраінскіх браканьераў. З мэтай пазбегнуць пераследу адзін з паляўнічых з адлегласці каля 200 метраў зрабіў стрэл у кірунку працаўнікоў праваахоўных органаў. 

Як заявіў прэс-сакратар Дзяржаўнага памежнага камітэту Беларусі Аляксандр Цішчанка, памежнікі і міліцыянты выявілі траіх мужчын, узброеных паляўнічымі стрэльбамі, пасля паступлення аператыўнай інфармацыі аб незаконным паляванні.

Двух з іх затрымалі на беларускай тэрыторыі. Спачатку здаўся 17-гадовы малады чалавек, затым — 42-гадовы браканьер, перадае БелаПАН. Аднак зброю яны перадалі трэцяму паляўнічаму, які схаваўся на тэрыторыі Украіны. Збегчы мужчыну дапамог старэйшы з браканьераў, які актыўна супраціўляўся пры затрыманні супрацоўнікамі праваахоўных органаў. Аднак, нягледзячы на гэта, трэцяга паляўнічага таксама ўдалося затрымаць — на ўкраінскай тэрыторыі яго высачылі мясцовыя памежнікі.

Как вам новость?
Головоломки