Украінскі карабель з беларусамі з Лівіі ўзяў курс на Севастопаль

07.04.2011 10:26
Архив Редакция

Вялікі дэсантны карабель ваенна-марскіх сіл Украіны "Канстанцін Альшанскі" з эвакуяаванымі з Лівіі пасажырамі на борце вечарам 6 красавіка пакінуў порт Валета (Мальта) і ўзяў курс на Севастопаль. У Валета высадзілі 79 грамадзян замежных дзяржаў (у асноўным з краін Еўрасаюза і ЗША), пасля чаго на борце карабля засталося 114 пасажыраў, у тым ліку 16 беларусаў.

Як паведаміў кіраўнік прэс-цэнтра ўкраінскага флоту капітан 1 рангу Алег Чубук, у порце Валета, «Канстанцін Альшанскі» папоўніў запасы паліва, прадуктаў харчавання і пітной вады.Сярод эвакуяваных з Лівіі, дзе зараз ідуць ваенныя дзеянні, ёсць жанчыны і дзеці. Іх размясцілі ў асобных каютах. Усе грамадзяне, якія знаходзяцца на борце карабля, «з разуменнем ставяцца да некаторых абмежаванняў, звязаных з знаходжаннем на ваенным караблі, і з нецярпеннем чакаюць сустрэчы з роднымі і блізкімі на радзіме», паведамілі ў міністэрстве абароны Украіны.Чакаецца, што карабель прыбудзе ў Севастопаль ўжо ў пачатку наступнага тыдня.Як паведамлялася раней, украінскі карабель «Канстанцін Альшанскі» ў ноч з 22 на 23 сакавіка адправіўся з Севастопаля ў Міжземнае мора з мэтай выканання гуманітарнай місіі па эвакуацыі грамадзян Украіны з Лівіі. У панядзелак 4 красавіка ў міжнародным марскім порце Трыпалі (Лівія) карабель ажыццявіў прыём на борт 85 грамадзян Украіны і 108 грамадзян іншых дзяржаў (сярод пасажыраў было 78 жанчын і 35 дзяцей) і ўзяў курс на Мальту.Крыніца: Корреспондент.netПа матэрыялах: Интерфакс-Украина

Как вам новость?
Головоломки