Украінскае піва ў Беларусі падаражэе на 50%

02.02.2011 09:51
Архив Редакция

Украінская карпарацыя "Оболонь" падпісала з канцэрнам "Белдзяржхарчпрам" цэнавае пагадненне, у якім прапісаны ўмовах паставак у Беларусь піва. Пра гэта паведаміла спецыялістка аддзелу карпаратыўных камунікацый "Оболонь" Ганна Панамарэнка. Паводле яе слоў, цяпер цэны на прадукцыю кампаніі ў Беларусі значна павысяцца — да 49%. 

Віцэ-прэзідэнт па развіцці кампаніі «Оболонь» Вікторыя Алімава заўважыла, што «падпісанне дамовы з беларускім бокам — гэта вымушаны крок». «Давялося зрабіць усё магчымае, каб не страціць рынак канчаткова, таму мы павысім адпускныя цэны для беларускіх контрагентаў», — цытуе прадстаўніка карпарацыі БелаПАН.

Яна таксама адзначыла, што «Оболонь» да гэтага часу не аднавіла паставак прадукцыі ў Беларусь. «Нашы афіцыйныя імпарцёры толькі падалі дакументы на атрыманне ліцэнзіі, і ў некаторых рэгіёнах наша піва ўсё-ткі будзе адсутнічаць на працягу пэўнага часу», — растлумачыла Вікторыя Алімава.

Вынікам перамоваў стала згода падвысіць кошты на піва ў поліэтыленавай бутэльцы на 49%, хаця з боку Беларусі гучалі прапановы павялічыць іх да 65%. «Аднак нават такі вынік робіць украінскае піва неканкурэнтаздольным на рынку Беларусі: кошт на паліцы значна павысіцца», — сказала віцэ-прэзідэнт «Оболонь».

Як раней перадаваў Тэлеграф, літоўскія вытворцы алкагольных напояў заяўлялі аб узмацнянні ціску з боку канкурэнтаў з Беларусі праз легальны ўвоз прадукцыі, што не абкладаецца пошлінай. Па аб’ёму экспарту піва ў Літву Беларусь ужо займае другое месца і 20% рынку імпарту гэтага прадукту.

Как вам новость?