Украіну зацікавіў "беларускі эканамічны цуд"

30.08.2010 11:27
Архив Редакция

Чарговы выпуск украінскага часопіса "Корреспондент" выйшаў з выявай прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі на вокладцы і загалоўкам "Беларускі цуд". Прычынай для выбару ліберальных рэформаў у Беларусі ў якасці тэмы нумару сталася тое, што Беларусь у штогадовым рэйтынгу ўмоваў вядзення бізнэсу, складзеным Сусветным банкам, заняла 58-е месца.

Такім чынам, сёлета Беларусь у сусветным рэйтынгу абагнала Польшчу, Італію, Іспанію і Чэхію. «Учорашняя краіна-ізгой на чале з былым старшынём калгасу з дыктатарскімі замашкамі шчыра спрабуе стаць дабаразычлівай для прадпрымальнікаў. Прычым, не толькі для сваіх, але і замежных», — пракаментаваў журналіст выдання Віталь Сыч, паведамляе «n#####n».

У артыкуле «Беларускі цуд», які займае 4 старонкі ў часопісе, у якасці прыкладу паспяховага вядзення бізнэсу ў Беларусі прыводзіцца досвед банкіра Лявона Ханікяна. Намесніка старшыні праўлення Беларускага банка малога бізнэсу на працягу некалькіх гадоў займаўся бізнэсам ва Украіне, а затым перабраўся ў Беларусь. Па яго словах, банк выйшаў на беларускі рынак з пачаткам сусветнага фінансавага крызісу восенню 2008 года. Тым не менш, дзякуючы ліберальным рэформам, прыбытковым ён стаў ужо менш чым праз год, паведаміў банкір.

Акрамя таго, у артыкуле прыводзіцца інтэрв’ю з міністрам эканомікі Беларусі Мікалаем Снапковым. Па словах украінскіх журналістаў, «у яго нават офіс падобны на заходнюю кампанію», у той час як у офісах украінскіх міністраў — «дываны і залатыя попельніцы».

Как вам новость?