Улада абяцае кампенсацыю за дэвальвацыю

24.05.2011 17:32
Архив Редакция

У Беларусі будуць уведзеныя кампенсацыйныя меры сацыяльнай абароны для працаўнікоў бюджэтнай сферы, паведаміў 24 траўня намеснік міністра эканомікі Андрэй Тур. Паводле яго слоў, з 1 чэрвеня будзе прынята рашэнне па павышэнні працоўных пенсій і будзе прадоўжана кампенсацыя заработнай платы для ўсіх працаўнікоў бюджэтнай сферы.

«Калі гаворка ідзе не аб змене тарыфнай стаўкі першага разраду, а аб кампенсацыі, то гэта значыць, што ўсе атрымаюць кампенсацыю — і высокааплатныя, і нізкааплатныя катэгорыі работнікаў», — цытуе намесніка міністра БелТА.

Акрамя таго, у найбліжэйшы час улады РБ маюць намер «стварыць максімальныя ўмовы для падтрымання у нармальным стане сацыяльныя пласты насельніцтва», узмацніць адрасную сацыяльную дапамогу маламаёмасным слаям насельніцтва.

На сацыяльную абарону мяркуецца накіраваць 230-250 млрд рублёў. Будуць прыняты меры і па іншых сацыяльных напрамках, распавёў Андрэй Тур.

«Рэальныя ўмовы для жыцця малазабяспечаных слаёў насельніцтва будуць максімальна захаваны ў тых межах, якія існуюць на сённяшні дзень», — падкрэсліў намеснік міністра. Гаворка ідзе аб павышэнні сацыяльнай абароны насельніцтва, а таксама аб павышэнні магчымасці самазанятасці для тых катэгорый работнікаў, якія будуць адпраўленыя ў неаплочвальныя адпачынкі або будуць працаваць няпоўны працоўны тыдзень.

Як раней паведаміў Тэлеграф, у выніку праведзенай 24 траўня дэвальвацыі рубля, сярэдні заробак беларусаў за красавік знізіўся да 317 даляраў у эквіваленце пры тым, што ў снежні грамадзяне краіны атрымлівалі больш за 530 даляраў у эквіваленце на месяц.

Как вам новость?
Головоломки