Улады абяцаюць кожнай кітайскай карпарацыі персанальную ўвагу

28.06.2010 15:53
Архив Редакция

Кожнай кітайскай карпарацыі акажуць ў Беларусі персанальную ўвагу, заявіў 28 чэрвеня ў Мінску на паседжанні беларуска-кітайскай камісіі па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве старшыня Камітэта дзяржкантролю Беларусі Зянон Ломаць. Ён дадаў, што "мы будзем усяляк спрыяць зняццю якіх-небудзь перашкодаў і развязваць вузлы, калі яны будуць узнікаць ў нашым супрацоўніцтве".

На думку старшыні КДК, выкарыстанне крэдытаў Кітая ў беларускай эканоміцы з’яўляецца найважнейшым напрамкам двухбаковага супрацоўніцтва. Таму для яго ў Беларусі будуць створаны максімальна спрыяльныя ўмовы. Як лічыць Зянон Ломаць, кітайскія тэхналогіі дапамогуць структурна пераўтварыць беларускую эканоміку і мадэрнізаваць вытворчасць, перадае БелТА.

Як паведаміў старшыня камітэта дзяржкантролю, Беларусь будзе надаваць вялікую ўвагу прыцягненні высакаякаснага прамежкавага кітайскага імпарту для стварэння высокатэхналагічнай прадукцыі ўнутры краіны, імкнучыся пры гэтым збалансаваць гандаль. «Мы хочам ўцягнуць у таваразварот беларускую прадукцыю з высокім узроўнем дабаўленай цаны», — заявіў Зянон Ломаць і дадаў, што ўжо «у бягучым годзе ў Беларусі і Кітаі ёсць магчымасць дасягнуць таваразвароту ў 1,8 млрд. даляраў».

Старшыня КДК паведаміў таксама, што міністэрства фінансаў рыхтуе заяўку на атрыманне кітайскага крэдыту ў аб’ёме 1 млрд. даляраў. Гэтыя сродкі плануецца накіраваць на мадэрнізацыю Бярэзінскай і Лукомльскай ДРЭС і Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Як падкрэсліў Зянон Ломаць, рэалізацыя гэтых праектаў дазволіць істотна ўмацаваць нацыянальную бяспеку Беларусі.

Старшыня камітэта дзяржкантролю запрасіў Кітай прыняць удзел у праекце будаўніцтва АЭС. Бакі маюць намер абмяняцца досвдеам у галіне выкарыстання ядзерных тэхналогій. Па словах Зянона Ломаця, удзел Кітая ў гэтым праекце будзе выгадным абодвум бакам.

Старшыня беларускай часткі сумеснай камісіі прапанаваў таксама сваім кітайскім калегам стварыць зборачную вытворчасць легкавых аўтамабіляў у Беларусі. Ён таксама адзначыў, што кітайскія кампаніі ўжо пачалі будаўніцтва жылога комплексу Лябяжы і гасцініцы «Пекін».

Акрамя таго, Зянон Ломаць прапанаваў разгледзець магчымасці стварэння новых вытворчасцяў у свабодных эканамічных зонах Беларусі для актывізацыя працэсу стварэння кітайскай прамысловай зоны ў Беларусі. «У нас ёсць шэсць СЭЗ, для іх дзейнічаюць падатковыя і мытныя льготы», — заявіў ён. Старшыня КДК таксама адзначыў, што ў адпаведнасці з праграмай развіцця малых і сярэдніх гарадоў у Беларусі дзейнічаюць падатковыя прэферэнцыі ў рэгіёнах, якія могуць быць прывабныя для інвестараў.

Как вам новость?
Головоломки