Улады абяцаюць ІП падоўжыць ільготы па экспарце тавараў

04.06.2010 10:21
Архив Редакция

Міністэрства эканомікі прапанавала адмяніць часовае абмежаванне (да першага ліпеня 2010 года) у дачыненні да льготнага парадку ажыццяўлення індывідуальнымі прадпрымальнікамі дзейнасці, звязанай з рэалізацыяй айчынных тавараў за межамі Беларусі. Падоўжыць дзеянне адпаведных прэферэнцый мяркуецца на нявызначаны тэрмін.

У міністэрстве адзначылі, што такая прапанова зроблена ў мэтах стымулявання дзейнасці індывідуальных прадпрымальнікаў па рэалізацыі за межамі Беларусі тавараў айчыннай вытворчасці, а таксама прыцягнення да ажыццяўлення гэтага віду дзейнасці новых суб’ектаў гаспадарання.

«Такая мера будзе спрыяць далейшаму нарошчванню аб’ёмаў экспарту тавараў беларускай вытворчасці, і, як вынік, змяншэння запасаў гатовай прадукцыі на складах прадпрыемстваў рэспублікі», — заявілі ў эканамічным ведамстве.

Падаўжэнне дзеяння льготаў для ІП прадугледжваецца падрыхтаваным у мінэканомікі і накіраваным ва ўрад праектам указа прэзідэнта «Аб унясенні змены ва ўказ прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 25 верасня 2009 года № 477».

Как вам новость?