Улады абяцаюць падтрымаць фінансава інвестпраекты малога бізнэсу

10.06.2010 15:03
Архив Редакция

Беларускі фонд фінансавай падтрымкі прадпрымальнікаў абвясціў конкурс інвестыцыйных праектаў суб'ектаў малога прадпрымальніцтва для аказання дзяржаўнай фінансавай падтрымкі. Свае заяўкі на ўдзел у конкурсе прадпрымальнікі могуць падаць з 1 па 30 чэрвеня.

Прадметам конкурсу з’яўляецца адбор інвестыцыйных праектаў суб’ектаў малога прадпрымальніцтва, якія зарэгістраваны і ажыццяўляюць дзейнасць на тэрыторыі Беларусі, а таксама маюць права на атрыманне дзяржаўнай фінансавай падтрымкі ў адпаведнасці з нормамі ўказу прэзідэнта ад 21 траўня 2009 года № 255 «Аб некаторых мерах дзяржаўнай падтрымкі малога прадпрымальніцтва», расказалі ў міністэрстве эканомікі Беларусі.

У эканамічным ведамстве адзначылі, што дзяржаўная фінансавая падтрымкі прадастаўляецца з захаваннем прынцыпаў забяспечанасці і мэтавай скіраванасці; ў нацыянальнай валюце Рэспублікі Беларусь; на ўмовах платнасці ў памеры стаўкі рэфінансавання Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь, у суме да 1,5 тыс. базавых велічынь (каля 17,5 тыс. даляраў).

З падрабязнасцямі падачы заявак можна азнаёміцца на афіцыйным сайце міністэрства эканомікі.

Как вам новость?