Улады абяцаюць павысіць хуткасць доступу ў інтэрнэт у 10 разоў

18.06.2010 09:25
Архив Редакция

Начальнік аператыўна-аналітычнага цэнтра пры прэзідэнце Валеры Вакульчык заявіў, што ў цяперашні час вядуцца перамовы з вядучымі сусветнымі кампаніямі аб укараненні на тэрыторыі Беларусі новых і перспектыўных тэхналогій, якія дапамогуць зрабіць інтэрнэт у краіне максімальна хуткім і вельмі танным.

«Хуткасць доступу ў сетку інтэрнэт у Беларусі ў найбліжэйшай будучыні павялічыцца ў 10 разоў», — цытуе Валерыя Вакульчыка БелТА.

Таксама стала вядома, што з 16 чэрвеня міністэрства сувязі і інфарматызацыі сваім рашэннем знізіла кошт нацыянальнага хостынгу. А ў бліжэйшыя тры тыдні плануецца вырашыць пытанне аб паніжэнні кошту паслугаў доступу ў інтэрнэт для правайдараў.

Валеры Вакульчык адзначыў, што ўказ № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегмента сеткі інтэрнэт» дазваляе цэнтру прымаць рашэнні, якія б стымулявалі развіццё інтэрнэту ў нашай краіне. Аднак, па словах начальніка ААЦ, любое рашэнне патрабуе ўзважанага падыходу з удзелам усіх зацікаўленых бакоў.

Как вам новость?
Головоломки