Улады абяцаюць выдаваць беларусам юрыдычныя даведкі за 20 секунд

11.11.2010 09:59
Архив Редакция

Увядзенне ў дзеянне агульнадзяржаўнай аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы (ААІС) дазволіць беларусам атрымліваць юрыдычныя значныя даведкі за 20 секунд. Пра гэта 10 лістапада заявіў намеснік дырэктара Інстытута прыкладных праграмных сістэмаў Сяргей Шаўроў, адзначыўшы, што асноўная мэта стварэння ААІС — максімальна спрасціць і зрабіць таннейшым працэсы ўзаемадзеяння насельніцтва і бізнэсу з дзяржорганамі.

Паводле яго слоў, грамадзяне змогуць у рэжыме рэальнага часу атрымаць любую патрэбную ім паслугу, ці то пасведчанне аб дзяржрэгістрацыі аб’екта нерухомасці, ці выпіску з адзінага дзяржрэгістра юрыдычных асобаў або індывідуальных прадпрымальнікаў, паведамляе БелТА.

Як адзначыў Сяргей Шаўроў, ААІС павінна стаць асноўным элементам электроннага ўрада. Яго стварэнне і ўкараненне прадугледжвае Стратэгія развіцця інфармацыйнага грамадства ў краіне на перыяд да 2015 года. Па словах намесніка дырэктара інстытута, у Беларусі гэты працэс пачаўся толькі сёлета, тады так у ЕС — з 2005 года. «Таму нам трэба бегчы хутчэй, каб не адстаць», — падкрэсліў ён.

Задачай ААІС з’яўляецца прадстаўленне інфармацыйных паслуг іншым дзяржорганам, арганізацыям і грамадзянам. Сістэма будзе ўключаць партал паслуг для грамадзян і арганізацый, з дапамогай якога грамадзяне, арганізацыі і дзяржорганы змогуць атрымаць доступ да дзяржаўных інфармацыйных рэсурсаў. Ужо ў гэтым годзе з дапамогай сістэмы плануецца аказваць пэўныя паслугі насельніцтву, паведаміў Сяргей Шаўроў.

На дадзены момант існуе базавы праграмна-тэхнічны комплекс ААІС на аснове інфраструктуры блэйд-сервераў і сэрвіс-арыентаванай архітэктуры (SOA) Oracle. Разам з тым інфармацыя захоўваецца ва ўладальнікаў інфармрэсурсаў, паколькі гэта палягчае яе карэктоўку і змяненне. З мэтай забеспячэння адмова- і катастрофаўстойлівасці апаратных рэсурсаў (працэсарных магутнасцяў, аператыўнай памяці, дыскавай прасторы) базавы комплекс ААІС знаходзіцца на плошчах цэнтра апрацоўкі дадзеных РУП «Белтэлекам». Акрамя таго, ужо выбралі пляцоўку для стварэння дублюючага цэнтра, абслуговы персанал якога ўжо праходзіць навучанне.

Как вам новость?
Головоломки