Улады адмянілі абавязковую рэгістрацыю электроннай пошты

07.06.2010 16:53
Архив Редакция

У Беларусі не плануецца ўводзіць абавязковую дзяржаўную рэгістрацыю электронных паштовых скрыняў. Пра гэта паведамілі ў міністэрстве сувязі і інфарматызацыі. "Па выніках перамоваў, якія прайшлі з зацікаўленымі органамі дзяржкіравання было прынята рашэнне аб адмене абавязковай рэгістрацыі паштовых скрыняў", — расказалі ў ведамстве.

У міністэрстве дадалі, што прынятае рашэнне датычыцца як юрыдычных, так і фізічных асоб, перадае БелТА. Між тым, дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэм і рэсурсаў прадугледжваецца ўказам прэзідэнта Беларусі № 60 «Аб мерах па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт» ад першага лютага гэтага года.

Як ужо раней перадаваў Тэлеграф, згодна з указам, усе правайдэры да першага ліпеня павінны перанесці сваіх карыстальнікаў у беларускія дата-цэнтры і зарэгістраваць іх у Беларускай Дзяржаўнай інспекцыі электрасувязі (БелДІЭ). Таксама меркавалася, што рэгістрацыі будуць падлягаць усе скрыні электроннай пошты, размешчаныя на беларускіх серверах.

У гэтым выпадку, як адзначалі эксперты, прайсці дзяржаўную рэгістрацыю давялося б двум мільёнам паштовых скрынь. Акрамя таго, па словах экспертаў, прайсці дзяржаўную рэгістрацыю трэба ўсё ж 50 тыс. сайтаў. Зарэгістраваць іх усе да першага ліпеня не ўяўляецца магчымым, лічаць спецыялісты.

У сваю чаргу, БелДІЭ прыняла рашэнне не спаганяць плату з уладальнікаў інтэрнэт-сайтаў пры іх рэгістрацыі. Першапачаткова ж планавалася, што за рэгістрацыю сайтаў неабходна будзе заплаціць 16,8 тыс. рублёў (або 5,5 даляраў). Таксама ў БелДІЭ расказалі, што Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) пры прэзідэнце Беларусі засакрэціць дадзеныя аб рэгістрацыі сайтаў, адмовіўшыся даць інфармацыю пра тое, колькі ўжо сайтаў было зарэгістравана.

Как вам новость?
Головоломки