Улады адмянілі манаполію на рэгістрацыю даменаў .by

06.07.2010 15:02
Архив Редакция

Аператыўна-аналітычны цэнтр (ААЦ) пры прэзідэнце Беларусі прыняў новыя правілы рэгістрацыі даменаў зоны .by паводле ўказу аб інтэрнэце № 60. Эксперты адзначаюць, што новыя правілы больш прагрэсіўныя і пазітыўныя. Акрамя таго, яны адмяняюць манаполію на рэгістрацыю даменаў .by.

«Тэхнічны рэгістратар даменаў першага ўзроўню будзе вызначацца на конкурснай аснове, — расказаў юрыст адной з кампаніяў. — Гэта ліквідуе манаполію ТАА «Адкрыты кантакт» і іншыя змогуць прэтэндаваць на пазіцыю тэхнічнага рэгістратара даменаў зоны .by. Раней усе працавалі праз іх і аддавалі палову аплаты».

Акрамя гэтага, прынятыя правілы ліквідуюць магчымасць рэзервацыі даменаў. Цяпер дамен рэгіструюць толькі пасля ўнясення аплаты. Акрамя таго, новыя правілы вяртаюць сэрвіс «whois», які быў адменены ў 2009 годзе, перадае «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

Пасля вяртання сэрвісу можна будзе даведацца каму належыць дамен і выкупіць яго, што будзе спрыяць развіццю рынку даменных імёнаў, адзначаюць спецыялісты.

Па словах экспертаў, адзіным мінусам новых правілаў з’яўляецца неабходнасць рэгістрацыі даменаў трэцяга і чацвертага ўзроўню. Цяпер уладальнік сайта павінен накіроўваць інфармацыю свайму рэгістратару пры стварэнні дамена трэцяга ўзроўню.

Как вам новость?
Головоломки