Улады акцыянавалі нафтаправод "Дружба"

04.01.2011 16:34
Архив Редакция

Гомельскі гарвыканкам 29 снежня 2010 года зарэгістраваў ААТ «Гомельтранснафта Дружба» замест РУП «Гомельтранснафта Дружба», 30 снежня 2010 года Наваполацкі гарвыканкам — ААТ «Полацктранснафта Дружба» замест Наваполацкага РУП па транспарце нафты «Дружба». Акцыянаванне прайшло ў адпаведнасці з указам прэзідэнта Беларусі ад 25 чэрвеня 2010 года № 331 і загадамі Дзяржкамітэту па маёмасці.

Мясцовыя органы ўлады таксама зацвердзілі статуты арганізацый, якія з’яўляюцца пераемнікамі правоў і абавязкаў пераўтвораных рэспубліканскіх унітарных прадпрыемстваў, паведамілі ў «Белнафтахіме».

Новыя адкрытыя акцыянерныя таварыствы атрымалі пасведчанні аб дзяржрэгістрацыі юрасобы ў Адзіным дзяржаўным рэгістры юрыдычных асобаў і індывідуальных прадпрымальнікаў.

Как вам новость?