Улады Беларусі абяцаюць не абмяжоўваць свабоду інфармацыі ў байнэце

15.10.2010 11:31
Архив Редакция

Супрацоўнік Аператыўна-аналітычнага цэнтру (ААЦ) пры прэзідэнце Беларусі Сяргей Краўцоў заявіў, што ўказ № 60, які агаворвае меры па ўдасканаленні выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт, не будзе абмяжоўваць свабоду інфармацыі. Па словах прадстаўніка ААЦ, "указ накіраваны на рэгуляванне адносін, у якія ўступаюць аператары сувязі, арганізацыі і простыя карыстальнікі".

«Сёння шмат гутарак вядзецца пра тое, што ў нацыянальным сегменце сеткі інтэрнэт стануць абмяжоўваць доступ да інфармацыі. Аднак ўсю гэтую сітуацыю можна ахарактарызаваць шэкспіраўскім «шмат шуму з нічога», — заявіў Сяргей Краўцоў. Па яго словах, ніхто сёння не можа сказаць, што яму без яго згоды абмежавалі інтэрнэт-доступ, перадае БелТА.

Такога ж меркавання прытрымліваецца генеральны дырэктар ІП «Альтэрнатыўная лічбавая сетка» Ігар Сукач. Паводле яго слоў, у Беларусі ўжо склалася практыка прымянення дадзенага ўказу, падпісанага яшчэ 1 лютага 2010 года, і цяпер ён не выклікае так шмат пытанняў, як раней.

Як раней перадаваў Тэлеграф, у прэс-службе кіраўніка дзяржавы заяўлялі, што прэзідэнцкі ўказ № 60 «накіраваны на абарону інтарэсаў грамадзян, грамадства і дзяржавы ў інфармацыйнай сферы, павышэнне якасці і патанненне інтэрнэт-паслуг, забеспячэнне далейшага развіцця нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт». Акрамя ўсяго іншага, гэты ўказ узмацняе барацьбу з пірацтвам у байнэце, упарадкоўвае дзейнасць інтэрнэт-крамаў і абавязвае правайдараў абмяжоўваць доступ да інфармацыі па запыце карыстальнікаў.

Как вам новость?
Головоломки