Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Анатоль Тозік 20 красавіка паведаміў, што беларускія ўлады акажуць максімальную комплексную падтрымку пацярпелым у выніку выбуху ў мінскім метро, а таксама сем'ям загінулых. Праект адпаведнага ўказа па даручэнні кіраўніка дзяржавы распрацоўваецца ўрадам.
Анатоль Тозік, які курыруе дадзенае пытанне, запэўніў, што практычна кожны дзень ён асабіста цікавіцца сітуацыяй, станам пацярпелых. На дадзены момант, паводле яго слоў, у лекараў няма праблем з аказаннем дапамогі, перадае БелТА.
Анатоль Тозік таксама сказаў, што дапамога, якая ўжо аказана пацярпелым, з’яўляецца першаснай дапамогай ад Мінскага гарадскога выканаўчага камітэту. У далейшым, па словах віцэ-прэм’ера, улады сканцэнтруюцца на аказанні максімальнай дапамозе і падтрымцы пацярпелых, як матэрыяльнай, так і маральнай. Ён таксама заявіў, што ўсе сродкі, што паступілі на дабрачынныя рахункі, адкрытыя Мінгарвыканкамам, будуць выкарыстаныя толькі па мэтавым прызначэнні.
Як раней перадаваў Тэлеграф, па стане на 19 красавіка сума ахвяраванняў, якія паступілі на дабрачынныя рахункі для пацярпелых, склала каля 2,9 млрд. рублёў. Для пацярпелых таксама пералічылі 243,5 тыс. расійскіх рублёў і 8,23 тыс. даляраў.