Улады Беларусі адкладаюць продаж МТС

12.05.2011 15:27
Архив Редакция

Беларусь пакуль не плануе паскараць і вырашаць у найбліжэйшы час пытанне аб продажы дзяржаўнай долі ў сотавым аператары МТС. Пра гэта паведаміў 12 траўня міністр сувязі і інфарматызацыі Беларусі Мікалай Панцялей. "Пытанне не гарыць. Кампанія працуе і развіваецца паспяхова", — адзначыў кіраўнік мінсувязі.

«Нейкай крытычнай сітуацыі, якая патрабавала б паскарэння гэтых працэсаў, не існуе, і вядзецца праца з тым, каб дзяржава атрымала максімальную карысць ад гэтага продажу», — прыводзіць словы міністра БелТА.

Па словах Мікалая Панцялея, не выключана, што падчас перамоваў, як з расійскім бокам, так і з іншымі патэнцыяльнымі пакупнікамі МТС, давядзецца звярнуцца да экспертнай ацэнкі кошту дзярждолі Беларусі ў кампаніі. Тэрміны ж правядзення такой ацэнкі кіраўнік мінсувязі назваць не змог.

Как вам новость?
Головоломки