Улады Беларусі паабяцалі ўлічыць прапановы правайдараў

09.07.2010 10:21
Архив Редакция

Міністэрства сувязі і інфарматызацыі Беларусі паабяцала ўлічыць прапановы беларускіх хостынг-правайдараў пры ўдасканальванні нарматыўнай прававой базы ў сферы выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт. Пра гэта паведаміў намеснік міністра Мікалай Струкаў ў афіцыйным лісце, накіраваным правайдарам у адказ на іхні зварот.

У афіцыйным адказе на калектыўны ліст беларускіх хостынг-правайдараў Мікалай Струкаў адзначае, што ў звароце ўтрымліваецца шэраг канструктыўных прапановаў. Яны будуць улічаныя міністэрствам пры далейшым удасканаленні нарматыўнай прававой базы ў сферы выкарыстання нацыянальнага сегменту сеткі інтэрнэт, хаця для гэтага неабходна будзе ўнесці істотныя змены ў дзейнае заканадаўства Беларусі, паведамляе БелаПАН.

Акрамя гэтага, у лісце мінсувязі паведамляецца, што ў цяперашні час дзяржаўная рэгістрацыя інфармацыйных сетак, сістэмаў і рэсурсаў працягваецца. Аднак перанос скрайняга тэрміну рэгістрацыі на першага кастрычніка 2010 года дзейным заканадаўствам не прадугледжаны.