Улады Беларусі возьмуць пад кантроль прыватныя аўташколы

20.01.2011 16:46
Архив Редакция

Беларускія ўлады маюць намер узяць пад кантроль прыватныя аўташколы. Аб гэтым заявіў намеснік міністра транспарту і камунікацый Беларусі Аляксандр Шышко. "Кантроль над аўташколамі неабходны, бо не ўсе яны выконваюць заканадаўства", — сказаў чыноўнік.

«Прывяду такі прыклад: ёсць аўташколы, уласнасці ніякай не маюць: арандуюць аўтамабілі, арандуюць памяшканні. І вось за мінулыя гады — 2009-2010 былі такія выпадкі, што чалавек проста браў грошы за навучанне, укладваў іх, можа быць, у будаўніцтва свайго дома, а потым даводзілася гэтым людзям вяртаць грошы праз суды», — цытуе Аляксандра Шышко «Еўрапейскае радыё для Беларусі».

На дадзены момант у Беларусі існуе больш за 500 аўташкол. З іх 6% з’яўляюцца прыватнымі.

Как вам новость?
Головоломки