Улады Беларусі хочуць знізіць кошты на роўмінг

11.03.2011 15:08
Архив Редакция

Урад Беларусі займаецца пытаннем зніжэння коштаў на роўмінг. Пра гэта 11 сакавіка паведаміў журналістам міністр сувязі і інфарматызацыі Мікалай Панцялей. «У цяперашні час мы займаемся гэтай сферай», - сказаў ён, адзначыўшы, што кошты на роўмінг залежаць ад расцэнак "Белтэлекама", а таксама кошту паслуг замежнага і беларускіх мабільных аператараў.

«Паўплываць на тарыфы «Белтэлекама» мы можам без якіх-небудзь цяжкасцяў. Нашмат складаней паўплываць на расцэнкі замежных аператараў», — падкрэсліў Мікалай Панцялей, перадае БелТА.

На дадзены момант урад не рэгулюе тарыфы мабільных аператараў Беларусі і не мае магчымасці паўплываць на іх тарыфную палітыку. «Праўда, над гэтай тэмай мы сёння працуем з прадстаўнікамі аператараў сувязі і плануем вырашыць праблему», — паведаміў міністр.

Як раней паведамляў Тэлеграф, Беларусь гатовая прадаць долю ў СТАА «МТС». «Калі будзе прапанавана цана, ад якой будзе немагчыма адмовіцца, то дзяржава прыме станоўчае рашэнне па гэтым пытанні», — сказаў Мікалай Панцялей.