Улады Беларусі зноў паабяцалі вяскоўцам заробак у 750 даляраў

03.03.2011 16:30
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Валеры Іваноў заявіў, што да канца 2015 года сярэдняя заработная плата ў сферы сельскай гаспадаркі краіны павялічыцца ў 2,2 раза і складзе 750 даляраў у эквіваленце. Віцэ-прэм'ер пры гэтым канстатаваў, што ў цяперашні час узровень зарплаты на сяле даволі нізкі (у 2010 годзе каля 300 даляраў). Паводле яго слоў, гэта з'яўляецца адной з прычын адтоку моладзі з вёскі.

ым не менш, адзначыў Валеры Іваноў, «кадравага голаду як такога на сяле няма». «Ідзе рэканструкцыя, укараненне новых тэхналогій і высокапрадукцыйнай тэхнікі. А значыць, працаўнікоў патрабуецца нашмат менш», — растлумачыў віцэ-прэм’ер. Паводле яго слоў, у перыяд правядзення сельскагаспадарчых работ пры неабходнасці мясцовыя ўлады прыцягваюць працоўных мігрантаў з суседніх краін, перадае БелТА.

Між тым, у міністэрстве працы і сацыяльнай абароны Беларусі праінфармавалі аб тым, што ў студзені 2011 года ў параўнанні з 2000 годам міжгаліновая дыферэнцыяцыя ў аплаце працы беларускіх работнікаў знізілася на 10% і склала 3,1 раза.

Эксперты міністэрства падлічылі, што розніца паміж самымі высокааплатнымі і самымі нізкааплатных працаўнікамі ў розных галінах эканомікі краіны ў 2000 годзе была 6,7 раза, у 2003 годзе — 6,3 раза, у 2005 годзе — 4,6 раза, у 2008 і 2009 гадах — 3,6 раза, у 2010 годзе — 3 разы.

Як раней перадаваў Тэлеграф, намінальная налічаная сярэднямесячная заработная плата ў Беларусі ў студзені 2011 года склала 1,4 млн. рублёў. У параўнанні са снежнем 2010 года яна зменшылася на 186,2 тыс. рублёў (11,7%). Рэальная заработная плата, то бок зарплата, разлічаная з улікам інфляцыі, за месяц паменшылася на 12,9%.

Беларускія ўлады рэгулярна падымаюць пытанне аб павышэнні заробкаў. Так, у снежні 2010 года на IV Усебеларускім народным сходзе прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў, што памер зарплаты ў Беларусі да 2015 года павінен наблізіцца да тысячы даляраў у эквіваленце.

Ужо ў другой палове 2011 года могуць павысіцца зарплаты работнікаў бюджэтнай сферы. Як паведаміў намеснік міністра фінансаў Беларусі Уладзіслаў Татарыновіч, запланавана павышэнне тарыфнай стаўкі першага разраду для аплаты працы работнікаў бюджэтных арганізацый. Гэта пацягне за сабой павелічэнне рэальных даходаў грамадзян на 8-10%.

Как вам новость?
Головоломки