Улады ліквідуюць "Рух наперад" Някляева

04.06.2010 14:11
Архив Редакция

Мінскія ўлады ліквідуюць даследча-асветніцкую ўстанову "Рух наперад", дырэктарам якойа з'яўляецца лідар грамадзянскай кампаніі "Гавары праўду!" Уладзімір Някляеў. Напярэдадні ўстанова атрымала афіцыйнае апавяшчэнне аб тым, што Мінгарвыканкам мае намер прызнаць несапраўдным выдадзенае раней пасведчанне аб рэгістрацыі.

«Рух наперад» быў зарэгістравана другога лютага гэтага года. Сярод ўнутраных праграм установы — кампанія «Гавары праўду!». У грамадзянскай кампаніі распавялі, што 27 траўня галоўнае ўпраўленне юстыцыі, аддзел ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання Мінгарвыканкама падаў іск у Гаспадарчы суд Мінску аб прызнанні дзяржрэгістрацыі ўстановы несапраўдная, паведамляе выданне «Мы».

Спасылкі ідуць на дэкрэт Аляксандра Лукашэнкі ад 16 студзеня 2009 года «Аб дзяржаўнай рэгістрацыі і ліквідацыі суб’ектаў гаспадарання». Што тычыцца канкрэтных прэтэнзіяў да «Руху наперад», то яны зводзяцца да ілжывага ўказання юрыдычнага адрасу.

Адрас у дакументах такі: Мінск, праспект Машэрава, 54 — гэта тое самае памяшканьне, дзе офіс і знаходзіўся ўвесь час, пакуль пасля ператрусу 18 траўня яго не апячаталі.

На дзясятага чэрвеня ў Гаспадарчым судзе Мінску прызначана падрыхтоўчае судовае паседжанне. Аднак кіраўнікі і юрысты установы «Рух наперад» сутыкнуліся з праблемай збору неабходнай дакументацыі, якая знаходзіцца ў апячатаным памяшканні.

Как вам новость?