Улады маюць намер пачаць знос жылых дамоў у цэнтры Мінску

21.03.2011 15:35
Архив Редакция

Мінскія ўлады распрацавалі горадабудаўнічы праект, які прадугледжвае знос пабудаваных у пасляваенныя гады жылых двухпавярховых дамоў у межах вуліц Ігнаценкі, Грыбаедава і праспектаў Машэрава і Пераможцаў. Як паведаміла галоўная архітэктарка праекту Зоя Забароўская першымі пад знос пойдуць дамы № 8 і 10 на вуліцы Гастэлы. На іх месцы ўзвядуць шматпавярховы будынак з падземным паркінгам.

Над трох- і чатырохпавярховымі дамамі ў квартале Грыбаедава-Тарханова-Гастэлы ўлады маюць намер надбудаваць яшчэ некалькі паверхаў, правёўшы адначасова капітальны рамонт будынкаў. Змены ў першую чаргу закрануць дамы № 14 і 16 па вуліцы Гастэлы. Уласнікі кватэраў ужо далі на гэта сваю згоду, цяпер ідзе абследаванне апорнай здольнасці будынкаў, паведамляюць «Мінск-Навіны».

Па словах Зоі Забароўскай, таксама плануецца знесці інтэрнат завода ацяпляльнага абсталявання па няцотным баку вуліцы Гастэлы з наступным будаўніцтвам шматкватэрнага жылля.

Как вам новость?
Головоломки