Улады Мінску абяцаюць пабудаваць другую МКАД да 2015 года

26.05.2010 16:20
Архив Редакция

Другая Мінская кальцавая аўтамабільная дарога з'явіцца ў 2013-2015 гадах. Пра гэта 26 траўня паведаміў старшыня камітэта архітэктуры і горадабудаўніцтва Мінгарвыканкама, галоўны архітэктар сталіцы Віктар Нікіцін.

«Савет міністраў унёс прапанову па тэрмінах, трасіроўцы і чарговасці будаўніцтва. Кіраўнік дзяржавы яго падтрымаў», — прыводзіць словы Віктара Нікіціна БелТА.
Галоўны архітэктар сталіцы адзначыў, што не назваў бы дарогу другой МКАД. «Яна ж будзе звязана з Мінскам і размешчана на даволі вялікай адлегласці — 10-15 кіламетраў. Хутчэй за ўсё, яна будзе называцца Мінскай аб’язной дарогай», — дадаў Віктар Нікіцін.
Нікіцін: да 2030 года тэрыторыя Мінску павялічыцца на 200 квадратных кіламетраў
«У наш час тэрыторыя сталіцы складае прыкладна 350 квадратных кіламетраў. Да 2030 года яна павялічыцца на 200 квадратных кіламетраў да 550 квадратных кіламетраў. Далей горад тэрытарыяльна развівацца не будзе», — сказаў Віктар Нікіцін.
Па словах генеральнага архітэктара, у генплане закладзены такія параметры, якія дазваляюць насельніцтву на працягу гадзіны патрапіць на любую тэрыторыю горада. На думку распрацоўшчыкаў дакумента, колькасць насельніцтва Мінска не павінна перавысіць два мільёны чалавек, а штогадовыя аб’ёмы будаўніцтва жылля — не больш як 1,2 млн. квадратных метраў.
«Вядома, патэнцыйныя магчымасці горада значна большыя. Таму, улічваючы вострую жыллёвую праблему, вырашана фінансавыя і будаўнічыя рэсурсы накіраваць на засваенне тэрыторый, якія прылягаюць да горада, — гарады-спадарожнікі», — растлумачыў Віктар Нікіцін.

Как вам новость?
Головоломки